Аб’яднаны пераходны кабінет сустрэўся з прадстаўніцай Дзярждэпартамента



Аб’яднаны пераходны кабінет сустрэўся з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Данігэн.

У дэлегацыю АПК увайшлі Павел Латушка, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі ўзмацненне санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогу беларусам у змаганні за аднаўленне законнасці і дэмакратычныя перамены ў Беларусі.

Нядаўна Робін Данігэн сустрэлася таксама са Святланай Ціханоўскай у Вільні і заявіла, што ЗША прызначаць спецпасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам.

Array