Не спыняюцца „чысткі” беларускага грамадства
Сілавыя структуры не спыняюць „чысткі” беларускага грамадства. Сярод „нядобранадзейных” апынулася і 20-гадовая былая студэнтка 3 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар´я Прыгодзіч. Дзяўчыну заставілі запісаць пакаяльнае відэа, арыштавалі на 15 сутак, якія яна адбыла на Акрэсціна ў катавальных умовах, адлічылі з універсітэта.

Гаворыць Дар´я Прыгодзіч:
– Майго бацьку патрэбна было трымаць, каб ён там не пайшоў разбірацца ў гэта Акрэсціна. Бацькі прыехалі мяне забіраць на машыне, яны вельмі плакалі. Я схуднела на 15 кілаграмаў, я была вельмі-вельмі худая. Нас было сямнаццаць у чатырохмясцовай камеры. Мы ўсе спалі на падлозе, таму што ў нас не было ні матрацаў, ні падушак, нічога. І было вельмі балюча спаць на гэтых ложках, мы спалі пад ложкамі, пад сталом. Клапы, вошы нас кусалі заўсёды.
Паводле Дар´і Прыгодзіч, кругласуткавае яркае святло і адкрытае акно ў камеры ў лістападзе, трохразовыя начныя вобшукі, перадач не прымалі, таблетак не давалі, ежа была настолькі перасоленай, што пякло ў роце, калі поўную міску яе давалі, калі толькі на дне.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя