Другі дзень чарговага суда над Гундарам
Сведкі з’явіліся, абражаная пракурорка — не.

1 лютага ў Гародні працягваўся разгляд трэцяй крымінальнай справы супраць баранавіцкага палітвязня Уладзіміра Гундара, паведмляе Праваабарончы Цэнтар “Вясна”. Быў агучаны вынік судова-лінгвістычнай экспертызы: словы Гундара з’яўляюцца літаратурнымі, але ж могуць успрымацца як абраза.
Таксама былі апытаныя сведкі — супрацоўнікі гарадзенскай турмы, якія неслі службу ў дзень, калі (на думку абвінавачвання) была здзейснена тая абраза. Міліцыянты казалі амаль адно і тое ж, ды іх сведчанні супадалі з тым, што было зачытана ў 1-ы судовы дзень.
Пракурорка Герасіменка ізноў не прыйшла на суд, спаслаўшыся на занятасць.
Нагадаем, Гундара судзяць за нібыта публічную абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка падчас суду па «справе Аўтуховіча».
Вясна