«Нечаканы Каліноўскі!»: бясплатны тэатралізаваны ўрок



У суботу, 4 лютага, Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае дзетак і іх бацькоў на тэатралізаваны занятак літаратуразнаўцы Васіля Дранько-Майсюка «Нечаканы Каліноўскі!»

Дата: 4 лютага

Час: з 16.00 да 17.45 (час мясцовы)

Месца: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава 

У гэтую суботу Школа пры ЦБС запрашае дзетак на тэатралізаваныя заняткі Васіль Дранько-Майсюк. Тэмай сустрэчы стане «НЕЧАКАНЫ КАЛІНОЎСКІ». Заняткі прымеркаваныя да 185-годдзя з дня нараджэння беларускага героя. Цікавыя факты, урыўкі з фільмаў і спектакляў, яркія эпізоды з яго жыцця і твораў.

Занятак пасуе дзецям ад 6 да 12 гадоў.

Уваход вольны!