Затрымалі вакаліста гурта „Бан-Жвірба” разам з жонкай



Пасля затрымання міліцыяй разам з жонкаю знік вакаліст гомельскага этна-гурта «Бан-Жвірба».

Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя зніклі пасля затрымання міліцыяй 27 студзеня. Цяпер яны не выходзяць на сувязь. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Ілля Міронаў.

Дзмітрый Гаўрылін — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода. Сакратарка ў прыёмнай завода адказала, што дырэктара на месцы няма, і прапанавала пазваніць на наступным тыдні, паведамляе выданне «Флагшток».

Раней 24 снежня ўлады адмянілі правядзенне запланаванага канцэрта «Бан-Жвірбы».

Беларускае Радыё Рацыя