Ва Украіну выправілі першы танк Leopard 2 ад Канады



Ва Украіну выправілі першы танк Leopard 2 ад Канады.

Пра гэта паведаміла міністр абароны Канады Аніта Ананд у Твітары. 

“…самалёт канадскіх Паветраных сіл вылецеў з Галіфакса з першым асноўным баявым танкам Leopard 2, які Канада адпраўляе ва Украіну. Канада падтрымлівае народ Украіны — і мы будзем працягваць даваць Узброеным сілам Украіны абсталяванне, неабходнае для перамогі”, — напісала яна.

26 студзеня Ананд абвясціла, што Канада перадасць Украіне чатыры асноўныя баявыя танкі Leopard 2 у найбліжэйшыя тыдні.

Array