Журналіста Паўла Падабеда пасля 15 сутак арышту перавялі на „Валадарку”



4 лютага скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышта, якім пакаралі відэааператара Паўла Падабеда.

Аднак на волю ён не выйшаў. Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, Паўла Падабеда перавялі ў СІЗА №1 Менска і завялі крымінальную справу.

Да таго Паўла Падабеда ўтрымлівалі ў СІЗА Менскага раёна, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе (рэпосце) „экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Але за дзень да меркаванага вызвалення яго перавезлі ў ізалятар на Акрэсціна, дзе правялі допыт.