На тэрыторыі Расеі дзейнічае група ўкраінскіх спецназаўцаў
Украінскія спецназаўцы дзейнічаюць за межамі ўкраінскай мяжы і наносяць удары па Расеі на яе тэрыторыі, паведамляе брытанскае выданне The Guardian. Выданне паведамляе, што пагутарыла з трыма ўкраінскімі спецназаўцамі. Вайскоўцы паведамляюць, што ў выпадку нечага найгоршага ўкраінскі ўрад будзе адмаўляць любую інфармацыю пра іх.

Адзначаецца, што яны чальцы батальёна «Братэрства», добраахвотніцкай групы ўкраінскіх спецназаўцаў, якія вядуць барацьбу з Уладзімірам Пуціным у глыбіні Расеі. Іх праца вар’іруецца ад выкрадання высокапастаўленых крамлёўскіх чыноўнікаў да знішчэння ключавых аб’ектаў вайсковай інфраструктуры і збіцця варожых самалётаў на расейскай тэрыторыі».
Адзін з байцоў, Уладзіслаў, паведамляе, што публічна пра гэта распавядаюць, каб Пуцін і акупанты ведалі, што ўкраінскім байцам «вельмі лёгка перасекчы расейскую мяжу». «Братэрства» настойвае, што расейскаму вышэйшаму камандаванню жыццёва важна адчуць жар бою на ўласнай тэрыторыі. Газета піша, што добраахвотнікі «Братэрства» маюць асаблівы статус, «тэхнічна незалежныя ад украінскай арміі, але дзейнічаюць плячо ў плячо з афіцыйнымі сіламі».
Беларускае Радыё Рацыя