Якая сітуацыя цяпер у Львове?



У ваенным плане сітуацыя ў Львове за апошні месяц выглядае адносна спакойнай, але ўсё адно ёсць шэраг бытавых пытанняў.

Гэта пытанні з адключэннем электрычнасці і час ад часу прылётам ракет, але людзі ўжо да ўсяго прыстасаваліся, – распавёў беларус Зміцер Лукомскі:

–  Я казаў раней, што была такая напружанасць адносна Беларусі. То-бок побач Беларусь, невядома, што ладзяць, што будзе ды іншае. Зараз, канешне, стала крыху спакайней, неяк пасля Новага году людзі крыху выдыхнулі. Сталі больш разумець ды іншыя заявы сталі рабіць тыя, хто аналізуе гэтую вайну. На маю думку, цяпер тут такое паўзацішша.

Вайна ва Украіне не спыняецца ўжо 347 дзён. Прыкладна праз два тыдні будзе гадавіна з моманту ўварвання расейскага войска на ўкраінскую тэрыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя