ЗША адмаўляюць кожнаму 4-му турысту з Беларусі ў атрыманні візы



ЗША адмаўляюць кожнаму 4-му турысту з Беларусі ў атрыманні візы.

Летась 26,5 працэнтаў беларусаў, якія жадалі атрымаць візу ў ЗША, атрымалі адмову. Дзяржаўны дэпартамент Злучаных штатаў апублікаваў статыстыку, у якой адлюстроўваецца працэнт адмоў грамадзянам краін свету ў атрыманні турыстычнай візы. Адмовы атрымліваюць турысты з практычна ўсіх краін свету. У сярэднім па Еўразвязе – каля дзесяці працэнтаў адмоў у выдаванні віз.

Расейцы атрымліваюць 26,18 % адмоў, украінцы – 41,27 %. Ажно 58,33 % зваротаў з боку грамадзян Канады атрымліваюць адмовы на наведванне ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя

Array