Вакаліста гурта «Бан Жвірба» Дзмітрыя Гаўрыліна арыштавалі на 15 сутак



Пра гэта паведаміў актывіст Ілля Міронаў. Дзмітрыя Гаўрыліна разам з жонкай затрымалі ў канцы студзеня. 9 лютага Дзмітрый павінен выйсці з гомельскага ІЧУ на волю.

Гаўрылін з’яўляецца дырэктарам Гомельскага маторарамонтнага заводу. Пасля яго затрымання ў прыёмнай заводу сказалі журналістам, што дырэктара на месцы няма, і прапанавалі тэлефанаваць на наступным тыдні.

24 снежня ўлады адмянілі канцэрт гурта «Бан-Жвірба».