6 лютага пачаўся суд над палітзняволенымі Валерыяй Касцюговай і Таццянай Кузінай



Валерыя Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.

Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Была затрымана ў Менску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

У залежнасці ад ролі кожнай іх абвінавачваюць па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Сёння іх справу пачне разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук.

Падтрымайце іх: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валерыя Барысаўна Касцюгова, Таццяна Сяргееўна Кузіна

Вясна