У Беларусі можа з’явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу
Дырэктарка Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна распавяла што ідэя помніка існуе ад 2003 года.

“Гэта сціплая просьба і вялікі спадзеў на тое, што разам, супольным намаганнем мы зможам увекавечыць памяць пра асобу першага вялікага князя Літоўскага ў першай сталіцы старажытнай Літвы, і роўна памяць аб нашай дзяржаўнасці”, – распавяла дырэктарка музея “Рэгіянальнай газеце”.
У 2023 годзе будзе адзначацца 770-годдзе ад каранацыі Міндоўга, заснавальніка і першага ўладара ВКЛ, першага і апошняга караля Літвы.

У 2015 Навагрудскім райвыканкамам быў адкрыты дабрачынны рахунак для збору сродкаў. І зараз відавочна, што без дапамогі шырокага кола неабыякавых беларусаў у справе помнік Міндоўгу на яго спадчынных землях можа так і не з’явіцца.
Дабрачынны рахунак па-ранейшаму адкрыты. Скульптар Сяргей Бандарэнка працуе над стварэннем помніка.
