Праваабаронца: Пакуль будуць знаходзіць падставы, могуць дадаваць новыя тэрміны
„Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” – на такой падставе завялі яшчэ адную крымінальную справу на палітзняволеную Алену Гнаўк.
Актывістка з Пружанаў была пераведзена ў папраўчую калонію № 4, а нядаўна змешчаная ў памяшканне камернага тыпу, – распавяла праваабаронца Ганна.
-І, такім чынам, могуць проста дадаць ёй год зняволення. На жаль, гэты артыкул такі, што яго можна прымяніць некалькі разоў. То бок, пакуль будуць знаходзіць падставы, могуць ёй дадаваць і дадаваць тэрміны.
Алена Гнаўк была асуджана адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Прысуд – 3 гады і 6 месяцаў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя
