Паўла Белавуса пачнуць судзіць 20 лютага
Суд над заснавальнікам магазіна Symbal.by Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага ў Менскім гарадскім судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Жана Брысіна, паведамляе reform.by.

Павел Белавус абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да санкцый, кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем.
На думку следства, Белавус на працягу 10 гадоў з 2011 года «вёў актыўную дзейнасць, накіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», «ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы», «пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з’яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі».
Белавуса затрымалі ў лістападзе 2021 года. Ён знаходзіцца пад вартай.