«Белая Русь» стварае сваю палітычную партыі



Пра гэта заявіў старшыня Рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Белая Русь» Алег Раманаў.

«Партыя будуецца з нуля. Мы не пераўтвараем грамадскае абʼяднанне «Белая Русь». Яно застаецца ў палітычнай і грамадскай прасторы нашай краіны. Новая партыя будзе самастойнай сілай, якая накіравана на вырашэнне тых вострых праблем, што сёння стаяць і перад нашым грамадствам, і, у цэлым, у свеце», — сказаў ён.

Паводле яго, партыю вырашана стварыць праз тое, што людзі «адчулі неабходнасць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці».

Старшыня РГА „Белая Русь” лічыць, што ў краіне павінна быць некалькі моцных партый, якія будуць узаемадзейнічаць адна з адной і вырашаць задачы не дзеля сваіх карыслівых інтарэсаў, а ў імя беларускага народа і дзяржавы.

Сёння, 7 лютага, прайшло паседжанне арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі.

Array