Ва Украіне прызначаны новы кіраўнік СБУ



Службу бяспекі Украіны ўзначаліў Васіль Малюк. Ягоную кандыдатуру падтрымалі 324 дэпутаты Вярхоўнай Рады. Пра гэта паведамляе «РБК – Украіна».

Малюк да прызначэння выконваў абавязкі кіраўніка службы пасля звальнення Івана Баканава, а да гэтага быў яго першым намеснікам.

Васілю Малюку 39 гадоў. Ён працаваў у СБУ з 2001 году. У 2021 годзе быў звольнены са службы, а на пачатку мінулага года прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў. Аднак пасля пачатку расейскага ўварвання ў лютым мінулага года вярнуўся ў СБУ.

Array