Мікалая Чарнавуса з Баранавіч не выпусцілі пасля трох сутак арышту
Мікалая Чарнавуса з Баранавіч не выпусцілі пасля трох сутак арышту.

Бацьку Мікалаю Чарнавусу (старэйшаму) сказалі, што пераводзяць яго сына ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, але не перавялі і не выпусцілі, гаворыць Мікалай Чарнавус (старэйшы):
– Сказалі, што ў пятніцу суд. Пайшоў з раніцы а 10-й гадзіне, прасядзеў да абеду. Не прывезлі нікога, усё. Пайшоў назад дадому. Паабедаў і зноў пайшоў. Чакаў, чакаў, чакаў, недзе здаецца а 16-й гадзіне прывезлі з раёну. Я кажу: „Скажыце калі ласка, а Чарнавуса?”. Ён кажа: „Адставілі”. У нядзелю ўжо трое сутак. Яго перавядуць у СІЗА, кажуць, што перавялі з-за таго, што не па адміністрацыйнай справе, а па крымінальнай.
Мікалая Чарнавуса (малодшага) затрымалі 2-га лютага па адміністрацыйнай справе. Яго затрымлівалі як тэрарыста. 10-ць чалавек у камуфляжнай форме са зброяй пераадолелі плот – паламаўшы яго, а далей паўзлі па-пластунску да дома. Пасля гэтага пачалі малаціць у вокны і дзверы, а ўварваўшыся здзейснілі ў хаце пагром.
Беларускае Радыё Рацыя