Змена палітычнага рэжыму ў Беларусі



Змена палітычнага рэжыму ў Беларусі – толькі пры такіх умовах будзе гатовы вярнуцца на радзіму беларус спадар Мікалай, як і большасць з’ехаўшых. А пакуль ён знаходзіцца ў краіне-суседцы і хоча падавацца на міжнародную абарону з прычыны палітычнага пераследу.

Распавядае сам суразмоўца:

Калі там поўнасцю зменіцца ўлада. Гэта першае, то-бок яна не проста зменіцца ў Беларусі, а як паказваюць апошнія падзеі, павінны і ў суседняй краіне змяніцца нешта, каб Беларусь сапраўды была свабоднай дзяржавай.

Рэспандэнт дадаў, што калі б у Беларусі змянілася ўлада, то ён у першую чаргу змог бы часцей прыязджаць да родных і знаёмых на радзіму. Але не ўпэўнены, ці вярнуўся б туды жыць назусім.

Беларускае Радыё Рацыя