У Пінску будуць судзіць Мікалая Клімовіча



На дзясятае лютага ў Пінску прызначаны суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да грамадскага актывіста, блогера Мікалая Клімовіча. У снежні ўвагу сілавікоў прыцягнула карыкатура на Пуціна, якую пінчук размясціў на сваёй старонцы ў Facebook. На малюнку кіраўнік Расеі апрануты ў фашыскую форму.

Мікалай Клімовіч гаворыць, што гэта палічылі, як прапаганду нацысцкай сімволікі:

– Вырашылі як бы мне паставіць у віну быццам я выкарыстоўваў фашысцкую свастыку і распаўсюджваю фашысцкія сімвалы. Хоць тэкст можна было б убачыць і зразумець, што крыецца за гэтым фотаздымкам. Не будзе ніякага апраўдальнага прысуду, будзе абвінавачанне.

Таксама на пінчука заведзена і крымінальная справа за абразу кіраўніка Беларусі. Таксама з-за карыкатуры ў сацыяльнай сетцы. Сатырычны малюнак з Лукашэнкам аналагічны, як і з Пуціным.

Беларускае Радыё Рацыя