Германія перадасць Украіне 178 танкаў Leopard 1 A5
Нямеччына дакументальна пацвердзіла намеры перадаць Украіне танкі Leopard, паведамляе reform.by.

Міністэрства эканомікі і абароны клімату выдала нямецкім кампаніям ліцэнзіі на пастаўкі 178 танкаў Leopard 1 A5. Тэрмін паставак залежыць ад таго, колькі часу зойме рамонт, паведамляе Міністэрства абароны ФРГ.
Міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус, які прыехаў у Кіеў 7 лютага, заявіў, што Украіна атрымае танкі Leopard 2 A6 у канцы сакавіка.
Array