„Байпол” фіксуе масавы адток платнай агентуры міліцыі



У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі назіраецца значны адток платнай агентуры.

„Байпол” піша, што асобы, якія падпісалі кантракт на аказанне сакрэтнага садзейнічання МУС зашыфраваныя пад работнікаў дзяржаўнай праектнай установы „Ларыскор”.

Яны па сутнасці з’яўляюцца інфарматарамі, якіх у асноўным выкарыстоўваюць для т.з. „аператыўнай распрацоўкі” у СІЗА, ІЧУ і ЦІП грамадзян, якія пераследуюцца па палітычных матывах.

„Байпол” лічыць, што адток агентуры звязаны з зыходам у паслявыбарчы перыяд значнае колькасці аператыўных супрацоўнікаў МУС, у якіх на сувязі знаходзіліся агенты.