Жыхара Ляхавіч адправілі на прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі



Жыхара Ляхавіч адправілі на прымусовае лячэнне. Ягоныя каментары ў сацсетках расцанілі як абразу Лукашэнкі і палічылі „грамадска небяспечным дзеяннем”.

Згодна з заключэннем экспертызы абвінавачаны мае псіхічныя расстройствы. Суд Ляхавіцкага раёна прызначыў яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем. Гэта не першы выпадак адпраўкі на прымусовае лячэнне за каментары на адрас Лукашэнкі.

Апошні такі выпадак здарыўся летась 25 лістапада ў дачыненні да Аляксандра Кісяля.