Анджэя Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калоніі



Журналіста і сябра непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута прыгаварылі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БелТА.

Прысуд вынес сёння, 8 лютага, Гарадзенскі абласны суд (суддзя Дзмітрый Бубенчык). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Палітзняволенага журналіста абвінавачвалі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Журналіст знаходзіцца за кратамі ад 25 сакавіка 2021 года.