Алена Вешторт прэзентавала кнігу прозы “Жамяра. Жаночыя гісторыі”



У менскай кнігарні “Акадэмкніга” Алена Вешторт прэзентавала сваю першую кнігу прозы “Жамяра. Жаночыя гісторыі”.

Кажа калега-літаратар, зямляк-паляшук, паэт Леанід Дранько Майсюк:

У 2023 годзе, калі выходзяць вось такія кнігі, мусіць, гэта адна з першых кніг 2023 года, вось ужо трэба падымацца і, заходзячы трэба крычаць: “Чытайце жаночыя гісторыі” Алены Вешторт…

Алена Вешторт: …З гэтай багны, напэўна, нас выведзе, з той, у якой мы знаходзімся, менавіта жаночая энергія. Таму, што яна нікуды не знікае. Зараз я гэта выдатна адчуваю. Я вельмі кепска ведала сваіх бабак, бо я была познім дзіцём. Але, каля я думаю пра гэта, то я адчуваю, што мая энергія ідзе менавіта адтуль, менавіта з Палесся.

Слухайце поўныя выказванні ў далучаным файле:

Кнігу Алены Вешторт “Жамяра. Жаночыя гісторыі” складаюць кароткія навелы, кожная з якіх названая імем пэўнай жамяры-інсекта: “Аса”, “Павук”, “Моль”, “Пчолка”, “Стрэлка”.

Беларускае Радыё Рацыя