Еўразвяз назваў сусветнага лідара па дэзынфармацыі
Знешнепалітычная служба Еўразвязу апублікавала даклад пра дэзынфармацыю і маніпуляцыі фактамі ў сусветнай інфармацыйнай прасторы ў 2022 годзе. Расея ў дакладзе названая галоўнай краінай-дэзынфарматарам года.
На думку ведамства, вайна Расеі ва Украіне стала галоўнай тэмай інфармацыйных нападаў, прычым у 60 выпадках са 100 іх мэтай было апраўданне расейскага ўварвання.Другой мэтай інфармацыйных атак, якія паходзяць з Расеі, стала дыскрэдытацыя Еўрапейскага звязу і краін, якія ў яго ўваходзяць.
Афіцыйны прадстаўнік Еўразвязу ў знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана пацвердзіў, што большасць выпадкаў дэзынфармацыі пра Еўразвяз паходзяць з Расеі ці ад звязаных з ёю агентаў. У якасці найбольш паказальных прыкладаў дэзынфармацыі ў дакладзе названыя расейскія медыякампаніі Sputnik і Russia Today (RT).
Array