Сігітас Нарбутас: З болем у сэрцы разарвалі повязі з Беларуссю, але справу Скарыны працягваем!
У межах навуковай супрацы Польшчы і Літвы Падляшская бібліятэка ў Беластоку прадставіла выдадзены літоўскі пераклад „Малой падарожнай кніжыцы” Францішка Скарыныі.

Пра важнасць папулярызацыі асобы Скарыны ў Еўропе і прычыны часовага няўдзелу ў гэтым афіцыйнай Беларусі распавёў перакладчык кнігі і дырэктар Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх Сігітас Нарбутас:
– Пасля агрэсіі Расеі супраць Украіны мы разарвалі свае сувязі з калегамі з Беларусі. І гэта зрабілі з болем у сэрцы. Будзем чакаць лепшых часоў, і тады адновім нашыя сувязі, якія былі ў нас вельмі плённымі. Мы робім усё, што можам, каб распаўсюджваць звесткі і пра асобу Скарыны, і пра яго працы. Гэтыя вынікі стануць бачнымі пасля 10-15 гадоў працы, калі прадставім Скарыну рознымі спосабамі, якія выкарыстоўваюцца ў мастацтве, навуцы, медыя.
Па словах Сігітаса Нарбутуса, грамадзяне Беларусі могуць скарыстацца паслугамі Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх і папрацаваць з архіўнымі матэрыяламі, якія гістарычна звязаныя з беларускім народам.




Беларускае Радыё Рацыя