У бундэстаге абмяркоўваюць супрацу з расейскай і беларускай апазіцыяй



Супрацай з беларускай і расейскай апазіцыяй цяпер зацікаўленыя нямецкія палітыкі. Але канчатковы план дзеянняў яшчэ не прыняты.

Пра гэта распавёў беларус, былы муніцыпальны палітык у Нямеччыне Міхаіл Рубін. Ён адзначыў, што цяпер усе як могуць набліжаюць перамогу Украіны:

Той дэпутат бундэстага, які ініцыяваў гэтае абмеркаванне, прапанаваў зноў увесці пасаду прадстаўніка для бундэстага па сувязі з расейскай і беларускай апазіцыяй. На што кааліцыйная большасць яму запярэчыла, што аднаго такога прадстаўніка мала, падтрымала гэтую ідэю, але ўдакладніла, што павінна быць два прадстаўнікі – адзін па сувязі з беларускай апазіцыяй, другі – па расейскай, бо павестка тут даволі розная.

Міхаіл Рубін дадаў, што адно з важных пытанняў – гэта таксама легалізацыя і адаптацыя беларусаў, якія альбо беглі ад вайны ва Украіне, альбо ад беларускага рэжыма.

Беларускае Радыё Рацыя

Array