Купалаўскай “Паўлінцы” – 110 гадоў
110 гадоў таму ўпершыню атрымала сцэнічнае ўвасабленне славутая Купалаўская “Паўлінка”.

Першую яе пастаноўку ажыццявіў у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток 9 лютага. Ролю Паўлінкі выканала Соф’я Маркевіч. На прэм’еры прысутнічаў і сам аўтар, які спецыяльна прыехаў з Пецярбурга. Дарэчы, “Паўлінка” Янкі Купалы ўпершыню пабачыла свет асобным выданнем таксама ў 1913 годзе ў Пецярбургу.

Напачатку верасня 1913 года калектыў аднавіў спектакль, у які былі ўведзены новыя выканаўцы. Ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка, у ролі Крыніцкага быў пісьменнік Ядвігін Ш.
У жніўні 1913 года ў Радашковічах спектакль паказаў калектыў, арганізаваны Фларыянам Ждановічам у Менску, які склалі прафесійныя і аматарскія артысты. На працягу 110 гадоў спектакль “Паўлінка” ставіўся амаль ва ўсіх гарадах Беларусі, а таксама на сцэнах сельскіх дамоў культуры і навучальных устаноў.

Беларускае Радыё Рацыя