Андрэй Бастунец: Цяжка паверыць у канструктыўныя дзеянні такой камісіі



Камісія па працы з палітычнымі эмігрантамі, рэакцыі грамадзянскай супольнасці. Генеральная пракуратура праз дзяржаўныя крыніцы ды без канкрэтыкі паведамляе пра „вялікую колькасцю паступаючых зваротаў” у камісію. А яна мае вырашаць, ці могуць беларусы, якія пасля 20-га па палітычных матывах выехалі з Беларусі – вярнуцца без юрыдычных наступстваў.

Як кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец – цяжка паверыць у канструктыўныя дзеянні такой камісіі:

Камісія – гэта проста месца, куды тыя, хто знаходзіцца за межамі, можа прынесці пратакол ужо практычна падпісаны дзяржаўнай установай, дзе будуць пазначаны яго прыграшэнні перад дзяржавай. Можна адразу несці з сабой і „дзяжурны чамаданчык”. З прававога пункту гледжання гэта наогул не абмяркоўваецца. З пункту гледжання эфектыўнасці, калі хтосьці жадае звярнуцца ў гэтую камісію, то адразу трэба рыхтаваць рэчы ў турму.

Улады ды сам Аляксандр Лукашэнка пачалі заклікаць беларусаў, якія па палітычных матывах выехалі за мяжу – вяртацца. Абяцаюць, што такія асобы не панясуць адказнасці за ўдзел у пратэстах 2020 года. Вырашаць гэта пытанне мае адмысловая камісія пры Генеральнай пракуратуры.

Беларускае Радыё Рацыя