У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы



У МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.

Яму заяўлены рашучы пратэст у сувязі з абвешчанымі польскім бокам планамі прыпыніць сёння з 14 гадзіны па беларускім часе рух у пункце пропуску „Баброўнікі—Бераставіца”.

Паведамляецца, што польскаму дыпламату было ўказана на „катэгарычную непрымальнасць дадзенага кроку, які абвастрае і без таго вельмі складаную сітуацыю на беларуска-польскай мяжы і парушае правы тысяч грамадзян Беларусі, Польшчы і многіх іншых краін”.

У беларускім МЗС заявілі, што такі крок носіць антыгуманны характар.

Array