Спявачка Алена Каданава падзялілася творчымі планамі



Вандраваць з выступамі па Польшчы і выдаць уласны музычны альбом.

Такія планы на бягучы год мае спявачка Алена Каданава, якая знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі і жыве ў польскім горадзе Познань, распавяла сама рэспандэнтка:

– Мае творчыя планы на гэты год аказаліся вельмі вялікімі. Як толькі скончыўся 2022 год, я не задумваючыся заявіла, што ўжо гатова да альбому, бо ўжо назбіралася шмат песень. Таксам мы шукаем магчымасці выступаць не толькі ў Познані, але і ў іншых гарадах.

Алена Каданава дадала, што ўсімі сваімі творчымі планамі таксама рэгулярна дзеліцца ў сацыяльных сетках. Там жа можна адсачыць расклад бліжэйшых выступаў.

Беларускае Радыё Рацыя