Чалавек якому баліць душа за сваю малую радзіму і які марыць аб тым каб яе ўвекавечыць
Герой чарговай перадачы Валі Лаеўскай у серыі «З падляшша родам», галоўны рэдактар месячніка «Часопіс» Юрка Хмялеўскі, родам з Вострава Паўднёвага.

Міма таго, што закончыў электрычнае аддзяленне Беластоцкай Палітэхнікі – ніколі ў сваёй вывучанай прафесіі не працаваў.. Душа ці абставіны пайшлі ў бок журналістыкі, літаратуры. Юрка Хмялеўскі ў сваім багатым жыццёвым вопыце мае і досвед працы ў самакіраванні – быў намеснікам бургамістра Міхалова, а таксама дырэктарам Гарадоцкага Дому Культуры.
Запрашаем на сустрэчу з інжынерам электрыкам Юркам Хмялеўскім, які заняўся прапагаваннем культуры беларусаў Падляшша.
Перадача прагучыць у бліжэйшую нядзелю 12 лютага 12:05 а 20:05 на хвалях нашага радыё.
Беларускае Радыё Рацыя