Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае Польшчу з 20 па 22 лютага



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае Польшчу з 20 па 22 лютага, – паведаміла прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П’ер.

У паведамленні адзначаецца, што Джо Байдэн сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, каб абмеркаваць з ім пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, падтрымкі Украіны і ўзмацнення намаганняў NATO па стрымліванні расейскай агрэсіі.

Таксама кіраўнік Белага дома сустрэнецца з лідарамі “Бухарэсцкай дзявяткі”, у якую ўваходзяць краіны ўсходняга флангу NATO, каб пацвердзіць нязменную падтрымку бяспекі альянсу з боку ЗША.  Акрамя таго, Байдэн выступіць з прамовай напярэдадні першай гадавіны расейскага ўварвання ва Украіну.

Array