У Віцебску з невядомых прычын затрымалі журналіста Вячаслава Лазарава
У Віцебску з невядомых прычын затрымалі журналіста Вячаслава Лазарава.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, у яго канфіскавалі тэлефоны і відэакамеру. Пасля затрымання мужчыну павезлі ў Следчы камітэт. Двое сутак сваякі журналіста высвятлялі, дзе ён знаходзіцца і ў чым яго абвінавачваюць.
Раніцай 11 лютага стала вядома, што Лазарава змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Віцебска.
Сутнасць прэтэнзій па-ранейшаму незразумелая. 6 кастрычніка 2020 года на хвалі пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў сілавікі правялі вобшук у кватэры маці журналіста. Той факт, што Лазараў жыве асобна, іх не спыніў.