Енса Столтэнберга могуць пакінуць генсакам NATO яшчэ на год



Краіны-чальцы NATO маюць намер працягнуць паўнамоцтвы нарвежца Енса Столтэнберга яшчэ на год, піша газета Welt am Sonntag са спасылкай на ўласныя крыніцы.

„30 дзяржаў дасягнулі нефармальнай дамоўленасці аб падаўжэнні яго мандату да красавіка 2024 года”, — гаворыцца ў артыкуле. Адзначаецца, што канец цяперашняга мандата Столтэнбэрга на пасадзе генеральнага сакратара прыпадае на верасень бягучага года. Сярод прычын падаўжэння, якое афіцыйна зацвердзяць вясной, — “выдатныя заслугі для NATO, асабліва на фоне вайны ва Украіне”, — сцвярджае выданне.

Увогуле Столтэнберг павінен быў сысці яшчэ ў верасні 2022 года і нават ужо была дасягнута дамоўленасць, што пасля таго ён узначаліць Цэнтрабанк роднай Нарвегіі. Але пасля пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі ва Украіне папярэднія планы давялося пераглядаць.

Array