Актывісту „Народнай Грамады” Аляксею Кірэеву прысудзілі два гады калоніі



Актывісту „Народнай Грамады” Аляксею Кірэеву прысудзілі два гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд 50-гадоваму палітзняволенаму Аляксею Кірэеву, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія „груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх” (ч.1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк.

Кірэеў удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, адна з іх адбывалася 27 верасня, затрымліваўся ад пачатку выбарчай кампаніі каля дзесяці разоў, тройчы быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі на тэрміны ад 5 да 15 сутак. Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА-1.

Крыніца: ПЦ „Вясна”