Гарадзенскі гурт Dzieciuki зайграў канцэрт у Сувалках



Вядомы гарадзенскі фолькавы панк-гурт Dzieciuki зайграў канцэрт у Сувалках.

У пабе Komin на канцэрт сабралася шмат мясцовых прыхільнікаў гурта, а таксама прыехала шмат беларусаў, каб паслухаць і паспяваць разам з „дзецюкамі” любімыя песні. Гаворыць адзін з вакалістаў гурта і яго лідар – Алесь Дзянісаў.

– Такое адчуванне, што мы адсюль і не выязджалі, бо Сувалкі – гэта адно з нашых сяброўскіх і шчаслівых месцаў. Гэта блізка, такое адчуванне, што вось-вось мы садзімся ў бус і вяртаемся на мяжу. Тут абдымаемся з усімі нашымі сябрамі і кажам – «ну ўсё, пакуль, сустрэнемся праз паўгады, праз год». Зразумела, што гэтага не будзе, такое жыццё, што зробіш. Трэба прызвычаіцца да таго, што маем.

Поўнасцю рэпартаж у далучаным файле:

Алесь Дзянісаў анансаваў таксама выхад неўзабаве новага міні-альбома гурта Dzieciuki.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя