На тэрыторыі Беларусі сёлета плануюць тры разы правесці вучэнні АДКБ



На тэрыторыі Беларусі сёлета плануюць тры разы правесці вучэнні АДКБ.

Пра гэта паведаміў генеральны сакратар Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку Імангалі Тасмагамбетаў пасля сустрэчы з Лукашэнкам, піша  БелТА. Паведамляецца, што на тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе плануецца правядзенне трох вучэнняў пад назвамі: “Узаемадзеянне”, “Эшалон” і “Пошук”.

Прыгадаем, што ў студзені Арменія адмовілася праводзіць вучэнні АДКБ на сваёй тэрыторыі. А год таму ўзброеныя сілы АДКБ прымалі ўдзел у задушэнні пратэстаў у Казахстане, сярод іх былі і беларускія вайскоўцы.

Array