У Гародні пікетавалі генконсульства Польшчы



Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на пікет да Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні з прычыны закрыцця пункта пропуску „Баброўнікі” – паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Удзельнікі прыйшлі з лозунгамі: „НЕ закрыццю граніц”, „НЕ дыверсіям і правакацыям”. Выступоўца на пікеце сказаў таксама, што Беларусь гатовая да дыялогу. Варта дадаць, што падобныя пікеты звычайна арганізуюцца самімі ўладамі.

10 лютага польскі бок прыпыніў работу памежнага пераходу з Беларуссю ў Баброўніках. Сваё рашэнне Варшава прыняла праз дзень пасля абвяшчэння прысуду журналісту і актывісту Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту.