Ідзе праца над альтэрнатыўным пашпартам грамадзяніна Беларусі



У Аб’яднаным пераходным кабінеце распавялі аб працы над альтэрнатыўным пашпартам грамадзяніна Беларусі. Плануецца, што ім будуць карыстацца беларусы, якія з розных прычын не могуць аформіць афіцыйнага дакумента, – паведамілі на прэс-канферэнцыі кабінета 14 лютага.

Прадстаўнік па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі адзначыў, што стварэнне альтэрнатыўнага беларускага пашпарта вядзецца ў сінхранізацыі з Еўрапейскай камісіяй. Ужо распрацаваны дызайн дакумента.

Плануецца, што пашпарт дазволіць перасякаць межы: “Дакумент цалкам адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, то бок дакумент можа быць прыдатны не толькі для таго, каб пацвярджаць беларускае грамадзянства, а таксама для выкарыстання ў паездках”.

Цяпер, паводле прадстаўніка Кабінету, вядзецца праца над тым, каб гэты пашпарт пагадзіліся прызнаваць розныя дзяржавы.

Array