Чэхія паніжае дыпламатычную прысутнасць у Беларусі
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі пакідае пасаду і вяртаецца ў Прагу. Ён можа атрымаць прызначэнне ў канцылярыі новаабранага прэзідэнта Пэтра Паўла.

Як паведамляюць чэскія СМІ замест амбасадара Чэхія прызначыць у Беларусь часовага паверанага ў справах. Гэта значыць,што «рэжым Лукашэнкі, які падтрымлівае расійскае ўварванне ва Украіну, больш не будзе мець паўнавартаснага амбасадара Чэхіі. Прага такім чынам фактычна пагоршыць дыпламатычныя адносіны з Мінскам».
Array