Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм



Сенат Чэхіі прыняў рэзалюцыю аб рэпрэсіях з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасці, у якой рэкамендуе ўраду краіны накласці санкцыі на супрацоўнікаў КДБ і ГУБАЗіК і аб’явіць арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм. За прыняцце рэзалюцыі прагаласавала 39 з 41 сенатара, паведамляе намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка, паведамляе reform.by.


Акрамя таго, Сенат прапануе прадоўжыць візавую падтрымку беларусаў, выдзеліць ім новыя ўрадавыя стыпендыі і выкарыстоўваць іншыя інструменты для дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

У снежні 2022 года аналагічную рэзалюцыю па Беларусі і заклік прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі прыняў Сейм Літвы.

Array