У Беларусі расце колькасць „экстрэмістаў”



476 чалавек – столькі асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці налічылі ў Берасцейскай вобласці.

За апошнія два тыдні да спісу было дададзена два чалавека. Гэта Юлія Шапель і Уладзімір Балценкоў з Берасцейшчыны, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

Колькасць асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, калі скарочана, колькасць экстрэмістаў у Берасцейскай вобласці расце. Невядомы ніводны выпадак, каб людзі змаглі аспрэчыць гэтае ўключэнне ці яшчэ нейкім чынам пазбавіцца ад гэтага статусу. Спі толькі расце, але дакладна можна гаварыць пра тое, што на працягу аднаго месяца ад гэтага ўключэння можна намагацца гэта абскардзіць.

Яна дадала, што сустракаюцца выпадкі, калі чалавека ўключаюць у спіс экстрэмістаў, нават калі выйшаў тэрмін даўніны яго справы. У такім выпадку варта спрабаваць абскардзіць.

Беларускае Радыё Рацыя