Дуэт „Znak Stop” прэзентуе трылогію „Форма”
Дуэт з Берасця „Znak Stop” прэзентуе трылогію „Форма”. У яе ўвайшлі кампазіцыі „Знайду”, „Абяцаў” і „Гліна”.

„Усе песні былі напісаныя яшчэ ў 2019-м годзе”, – распавядаюць музыкі гурта Алёна Палачанская і Андрэй Лугін:
– Увогуле ў перакладзе з грэцкай мовы „logos” – гэта слова. Як быццам бы можна перакласці адным словам, часам адным словам не скажаш усяго, а калі вельмі шмат слоў, то можна заблытаць. Як раз тры словы выбралі, тры песні выбралі для гэтай трылогіі. Здаецца, што адна песня перацякае ў другую, а трэцяя выплывае з другой. Яны паміж сабой вельмі звязаныя.
– Увогуле мы раілі нават некалькі падыходаў да напісання аранжыровак, у кожнай з гэтых песень было некалькі версій. Напачатку яны выглядалі зусім па-іншаму, чым зараз.
Над рэлізам таксама працаваў беларускі гукарэжысёр Павел Сініла.

Беларускае Радыё Рацыя