Затрымалі адміністратара чата „Ружаны 97%”
Раней у гэтым чаце з’явілася паведамленне з ад губазікаўцаў з запрашэннем „каяцца”.

Паўлу Дурэйку з Ружанаў Брэсцкай вобласці 40 гадоў. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён быў адміністратарам чата „Ружаны 97%”, які ў студзені 2022 года прызналі экстрэмісцкім. Увогуле, чат выглядае як закінуты ўжо доўгі час — туды рэпосцяцца праўладныя медыя і відэа сілавікоў, але ніхто іх не выдаляе.
Акаўнт мужчыны не быў схаваны з пераліку адміністратараў, на аватарцы стаяць яго фота і імя, а таксама нікнэйм