Прысуд па справе „Рабочага Руху”: ад 11 да 15 гадоў калоніі



Гомельскі абласны суд агучыў прысуд па справе „Рабочага Руху”: ад 11 да 15 гадоў калоніі.

Вінаватымі прызнаныя ўсе дзесяць чалавек, якія праходзяць па справе: у „здрадзе дзяржаве” і „стварэнні экстрэмісцкага фармавання”. Да 11 гадоў зняволення прысудджана Ганна Аблаб,  Сяргей Дзюба, Ігар Мінц і Валянцін Цераневіч — 12 гадоў, Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла і Аляксандр Гашнікаў прысуджаны да 14 гадоў зняволення, найбольшыя тэрміны на 15 гадоў прысуджаны Уладзіміру Жураўку, Сяргею Шамецьку і Аляксандру Капшулю, якога прызналі вінаватым яшчэ і ў „незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Яны знаходзяцца пад вартай адзін год і пяць месяцаў. Праваабаронцы прызналі іх усіх палітвязнямі.

Суд праходзіў тры месяцы, у асноўным у закрытым рэжыме. Абвінавачаныя адмовіліся прызнаць віну і даваць паказанні. Капшуль аб’яўляў галадоўку, пратэстуючы супраць умоваў утрымання ў гомельскім СІЗА.