Стартаваў другі сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць Купалаўцы



Як такое магчыма ў сучасным свеце? Што такое ўлада? На што яшчэ гатовы чалавек? Падобныя пытанні, як і самі падзеі апошніх гадоў у Беларусі намагаюцца пераасэнсаваць аўтары праекту „Малус” пры дапамозе мастацкіх апавяданняў.

Праект „Малус” з’явіўся летась і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Аўтарам сцэнароў стаў беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька, а сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб. 

Першы выпуск новага сезону “Зорка, якая не ззяе”, ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках: YouTubeGoogle PodcastsApple PodcastsЯндэкс, SpotifyАnchorСastboxAmazon MusicOvercastPocket CastsRadioPublicCastro і Breaker.