Вывучаць беларускую мову дарослых і дзяцей запрашаюць у Гданьску



Тут па суботах працягваюцца заняткі ў межах курсаў Мова-Нанова.

Да пачатку вясны пакуль што без гасцей, але з ухілам на размоўную частку і граматыку, – распавяла адная з галоўных арганізатара Надзея Маляўка:

– Мы праводзім сустрэчы кожную суботу. Да лета дакладна сустрэчы будуць праводзіцца. Летам нажаль у нас не так шмат слухачоў, нехта выязджае, таму мы будзем рабіць перапынкі. А так кожную суботу. У нас ёсць заняткі для дарослых і дзяцей.

Бліжэйшая сустрэча ў межах курсаў Мова-Нанова ў Гданьску адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 18 лютага. Тэма – знаёмства з гарадской лексікай.

Беларускае Радыё Рацыя