Першы нумар “Дзеяслова”



Свет пабачыў сёлетні першы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. Ён пачынаецца з паэзіі – вершамі Леаніда Галубовіча, Аксаны Спрынчан, Уладзіміра Мароза, Сяргея Верацілы і Анхелы Эспіноса Руіс. У рубрыцы “Дэбют” сваімі паэтычнымі радкамі чытачоў парадуюць творы Магдалены Раеўскай і Андрэя Чапялюка.

Цікавая проза ў “Дзеяслове”. Гэта апавяданні і аповесці Леаніда Дранько-Масюка, Уладзіміра Міхно, Віктара Варанца, Зміцера Вішнёва і Алеся Місуны.

Добра папрацавалі перакладчыкі, якія знаёмяць у часопісе з творамі шведкі Марыт Капла (пераклад Насты Лабады), украінцаў Уладзіміра Даніленкі (пераклад Андрэя Налівы), Вольгі Ляснюк, Міколы Мартынюка і Эліны Фармалюк (пераклад Сержука Сыса).

Адам Глобус надрукаваў шчырыя словы пра жывапісца Леаніда Шчамялёва, Сяргей Чыгрын знаёміць з эпісталярнай спадчынай Сяргея Новіка-Пеюна, друкуецца працяг “Шматкроп’яў” Сяргея Ваганава.

Вольга Бабкова разважае пра Менск, які яна хоча бачыць сёння, а Васіль Аўраменка – пра жыццё і творчасць Анатоля Сыса. На пытанні анкеты “Дзеяслова” адказвае паэтка Людміла Хейдарава.

Беларускае Радыё Рацыя